Замак у Косава (Палац Пуслоўскіх)

Гэты палац з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых будынкаў у Беларусі. Ён знаходзіцца ў вёсцы Косава Брэсцкай вобласці. Цяпер тут вядзецца рэканструкцыя, бо ў час Другой сусветнай вайны тут быў буйны пажар.

Замак у Косава (Палац Пуслоўскіх)

Аднак турысты могуць паглядзець ужо некалькі адноўленых памяшканняў. Дарэчы, усяго ў будынку каля 132-х пакояў. Настойліва раім вам наведаць гэтае месца, бо знешні выгляд замка ў Косава ўразіць кожнага.

Навагрудскі замак

Хаця зараз ад замка засталіся адны руіны, ён усё роўна з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў Беларусі. Гэтыя муры яшчэ вядомыя як замак Міндоўга.

Навагрудскі замак

Ён з'яўляўся самым магутным абарончым збудаваннем, але шматлікія напады і аблогі нанеслі сур'ёзныя пашкоджанні. Цяпер у Навагрудку праводзяцца рыцарскія турніры і розныя тэматычныя мерапрыемствы, якія вельмі цікавяць турыстаў.

Палац Козел-Паклеўскіх або «Чырвоны Бераг»

Апісаць прыгажосць гэтага месца – сапраўды цяжкая задача. Палац знаходзіцца ў пасёлку Чырвоны Бераг Гомельскай вобласці. Пасля вайны пабудова была адрэстаўравана і зараз сюды прыязджаюць натоўпы турыстаў.

Палац Козел-Паклеўскіх або «Чырвоны Бераг»

Іх вабіць незвычайны выгляд будынка: у ім пераплятаюцца розныя стылі архітэктуры, зусім не ўласцівыя для нашай краіны. Палац, які не мае аналагаў у Беларусі, прыгожы не толькі звонку, але і раскошны ўнутры. 

Палац Румянцавых-Паскевічаў

Палац Румянцавых-Паскевічаў з'яўляецца візітнай карткай Гомеля. Унутранае ўбранне ўражвае: мноства старадаўніх рукапісаў, карціны, бездакорная ляпніна…

Палац Румянцавых-Паскевічаў

Пасля наведвання музея, мы рэкамендуем прагуляцца па чароўны парку, у якім вы зможаце ўбачыць 200-гадовыя дубы, пакарміць маленькіх вавёрачак і зрабіць маляўнічыя здымкі на беразе ракі Сож.

Гродна. «Новы замак» 

Новы замак з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў Гродна. Палац быў спраектаваны ў стылі позняга барока і пабудаваны падчас праўлення караля Аўгуста III. Цікава, што некалі тут было падпісана пагадненне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Цяпер будынак немагчыма абысці бокам, бо шыкоўны адрэстаўраваны замак на беразе Нёмана вельмі вылучаецца на фоне іншых пабудоў. Унутры знаходзіцца цікавы гісторыка-культурны музей. 

Любчанскі замак

Маштабнае будаўніцтва замка пачалося ў XVI стагоддзі, але падчас Першай і Другой сусветных войнаў збудаванне моцна пацярпела. Цяпер гэты замак адзіны ў Беларусі, які аднаўляецца выключна на грошы валанцёраў. Зараз практычна цалкам дабудаваныя дзве вежы. Палюбавацца на іх можна толькі звонку. Тут жа пастаўлены стэнды, на якіх вы можаце азнаёміцца з цікавай гісторыяй замка. 

Любчанскі замак

Згаданыя замкі закахаюць у сябе вас не толькі сваёй неапісальнай прыгажосцю, але і найцікавейшай гісторыяй. У гэтых месцах асаблівая атмасфера даўніх часоў. Да таго ж усе замкі размяшчаюцца ў маляўнічых кутках нашай Радзімы. Такія велічныя будынкі, зараджаныя пэўнай атмасферай, натхняць вас на здзяйсненне чагосьці даўно жаданага, а прагулка па такіх месцах дапаможа расслабіцца, атрымаць эстэтычную асалоду і надасць вам сіл.