Адрас:
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Піянерская, 44
Сядзіба размешчана ў культурна-гістарычным месцы з цудоўным відам на Мірскі замак, які з'яўляецца галоўным архітэктурным сімвалам Беларусі эпохі сярэднявечча. Мір мае ўдалае геаграфічнае размяшчэнне для экскурсійных маршрутаў, знаходзіцца на скрыжаванні трох абласцей: Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай, дзе размешчана шмат помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Па жаданні турыстаў можна арганізаваць любую экскурсію. У Міры часта праходзяць розныя фестывалі, рыцарскія турніры, канцэрты з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады.