Адрас:
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Карэлічы, вул. 8 Сакавіка
Узведзены мемарыял у 1972 годзе ў гонар памяці 227 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І 1864 жыхары раёна, якія аддалі свае жыцці за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мемарыял уяўляе сабой прамавугольны ўчастак, абмежаваны з трох бакоў насыпнымі валамі. У цэнтры размешчаны курган, на вяршыні якога ўсталявана зорка і стэла. Уздоўж валоў устаноўлена 19 трохграневых бетонных стэлаў з імёнамі загінуўшых.