Адрас:
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22
Музей беларускага кнігадрукавання размешчаны ў будынку былога жылога корпуса Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніку архітэктуры ХVІІІ ст.
Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 8 верасня 1990 г. падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.
Сёння гэта адзіны ў краіне музей, які збірае і захоўвае для нашчадкаў помнікі пісьменства (не толькі рукапісы і старадрукаваныя кнігі, але і сучасныя выданні), працягваючы традыцыцыі славутых полацкіх асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага.