Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Войкава, 1
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у снежні 1998 г.
Экспазіцыя музея знаёміць з асаблівасцямі ручнога ткацтва Паазер'я, гісторыяй і традыцыямі гэтага самага распаўсюджанага і старажытнага віду народнага прыкладнога мастацтва.
Музейная экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах і асвятляе традыцыйны працэс стварэння тканых вырабаў канца ХІХ — пачатку ХХ ст. — ад пасадкі лёну да атрымання гатовага вырабу.
Мадэль самога ткацкага рамяства прадстаўлена Сусветным дрэвам, матыў якога часта сустракаецца ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў і сімвалізуе вечнасць і бясконцасць жыцця, выступаючы ў якасці звяна паміж сусветам і чалавекам.
Прыходзьце ў наш музей, зазірніце ў таямнічы свет народнай культуры — і вы адчуеце яе душу!