Адрас:
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 21
Прыродна-экалагічны музей размясціўся ў будынку былой воданапорнай вежы, узведзенай у 1956 г. Музейныя прадметы, размешчаныя на 4-х экспазіцыйных узроўнях, прызначаны паказаць прыроду і як каштоўнасць, і як частку чалавечага існавання, а чалавека — як частку прыроднага космасу. У аснову экспазіцыі пакладзены канфлікт чалавека з прыродай, эфектыўнае асваенне прыроды чалавекам, пошук гармоніі ў адносінах чалавека з прыродай.
У музеі можна паназіраць за жыццём жыхароў акварыумаў: трапічных рыб і чарапах. Яны не пакінуць абыякавымі як дзяцей, так і дарослых.
З агляднай пляцоўкі музея адкрываецца цудоўны від на горад. Побач з музеем размяшчаецца летні садок са штучнай сажалкай.