Гродзенская вобласць — адна з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Яе плошча складае 25127 км2, таму з усіх абласцей яна з'яўляецца самай маленькай. Яна размешчана на захадзе краіны, дзе працякае адна з самых вялікіх рэк Беларусі — Нёман: у сувязі з гэтым увесь Гродзенскі рэгіён называюць Панямоннем. Дадзеная вобласць таксама мяжуе з Польшчай і Літвой.
Гродзенская вобласць мае багаты турыстычны патэнцыял. На яе тэрыторыі размешчана мноства прыродных і культурна-гістарычных рэсурсаў, якія прывабліваюць турыстаў з усёй Беларусі і іншых краін.
Гродзенская вобласць уключае ў сябе 18 рэгіёнаў, у якіх размешчаны такія буйныя гарады, як Навагрудак, Ліда, Слонім, Ваўкавыск, Смаргонь і многія іншыя. Насельніцтва Гродзенскай вобласці на 2020 год складае 1 025 800 млн.чалавек.
Гродна (адміністрацыйны цэнтр) — гэта асобная часцінка гісторыі Беларусі. Горад карыстаецца вельмі вялікай папулярнасцю сярод турыстаў. Тут можна наведаць найстарэйшыя святыні, помнікі архітэктуры і мастацтва. Таксама ў гэтым горадзе праходзяць розныя фестывалі і святы, а з утульных панадворкаў раздаюцца гукі жывой музыкі. Вельмі часта Гродна называюць горадам касцёлаў і манастыроў, бо ў ім налічваецца каля 400 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта самая вялікая колькасць славутасцяў сярод усіх беларускіх гарадоў.
Візітнай карткай горада лічыцца кафедральны сабор Францыска Ксаверыя. Але таксама тут можна наведаць такія славутасці, як:
Самым старажытным горадам Гродзенскай вобласці З'яўляецца Ваўкавыск. Ён таксама ўваходзіць у топ-5 самых старых гарадоў Беларусі.
Па тэрыторыі Гродзенскай вобласці працякае каля 80 рэк. Самыя буйныя з іх Нёман, Вілія, Шчара, Бярэзіна. У рэгіёне таксама размешчаны 34 возера.
Варта згадаць, што на тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзіцца Аўгустоўскі канал. Гэта помнік гідратэхнічнага дойлідства, размешчаны ў асабліва ахоўнай зоне ЮНЕСКА.
Захаваліся на тэрыторыі вобласці і буйныя лясныя масівы: Налібоцкая пушча, Ліпічанская, Графскай, часткова Белавежская пушча.
У Гродзенскай вобласці асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі складаюць 9,8% ад усёй тэрыторыі рэгіёну. Найбольш вядомымі аб'ектамі культурна-пазнавальнага турызму на тэрыторыі вобласці з'яўляюцца
Таксама на тэрыторыі вобласці знаходзяцца 15 прыродных заказнікаў рэспубліканскага значэння, 95 помнікаў прыроды.
Для ўсіх жадаючых аднавіць сваё фізічнае здароўе і адпачыць ад гарадской мітусні на тэрыторыі вобласці размешчаны санаторыі «Азёрны», «Вясёлка», «Жамчужны».
Турысты таксама могуць наведаць шклозавод «Нёман», дзе ім правядуць экскурсію ў музей, а таксама пакажуць, як майстры выдзімаюць шкло.
Калі ж хочацца паспрабаваць што-небудзь незвычайнае, то варта наведаць ферму слімакоў «Ратаў». Гаспадар асабіста правядзе экскурсію, раскажа гісторыю стварэння першай фермы слімакоў, падзеліцца сакрэтамі вырошчвання слімакоў, а таксама раскажа аб іх карысных уласцівасцях.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці размешчаны 2 аб'екты, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта Мірскі замак і геадэзічная дуга Струве.