Адрас:
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 4A-4
Мастацкая галерэя з 2002 г. размяшчаецца ў адным з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніку архітэктуры ХVІІІ ст., і ўяўляе сабой цэласны мастацкі комплекс, які расказвае аб культуры і мастацтве Беларусі, пачынаючы з ХІ ст. па сённяшні дзень.
У экспазіцыі галерэі прадстаўлены: калекцыя іканапісу ХVІІІ—ХІХ стст., свецкі партрэтны жывапіс ХVІІІ ст., а таксама збор твораў жывапісу, графікі і скульптуры вядомых беларускіх мастакоў ХХ ст.
Стацыянарная выстаўка «Сценапіс ХІІ—ХІХ стст. Спаса-Праабражэнскага храма», адкрытая ў 2014 г., знаёміць наведвальнікаў з узорамі манументальнага жывапісу ХІІ, ХVІІІ, ХІХ стст., знятага
са сцен Спаса-Праабражэнскага храма — жамчужыны Полацкай школы архітэктуры ХІІ ст., а таксама з унікальнай тэхналогіяй адслойвання і рэстаўрацыі фрагментаў сценапісу.
У галерэі працуе Мастацкі салон, у якім можна набыць творы сучаснага беларускага мастацтва.