Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Замкавая, 1
Экспазіцыя размяшчаецца ў Сафійскім саборы, помніку архітэктуры ХІ—ХVІІІ стст. Музей быў адчынены ў 1987 г. Экспанаты музея расказваюць аб гісторыі архітэктуры самай старажытнай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, аб шматлікіх перабудовах і апошняй рэстаўрацыі помніка. У Сафійскім саборы можна пабачыць ацалелы падмурак ХІ ст., фрагменты муроўкі сцен і фрэскавага роспісу старажытнага сабора. Больш за 150 тысяч турыстаў штогод наведваюць музей.
У 1983 г. у Сафійскім саборы была адчынена канцэртная зала камернай музыкі, а ў 1985 г. устаноўлены арган чэшскай фірмы «Riger Kloss».
Штогод у Сафійскім саборы праходзіць больш за 300 канцэртаў. Вялікай папулярнасцю ў слухачоў карыстаюцца Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі і Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».